25 ноября состоялся выездной семинар в г. Заславль по теме «Беларусскай маляванки».
Што такое беларуская «Маляванка»?
Гэтыя вырабы некалі «на шчасце» дарылі ў беларускіх вёсках перад вяселлем і на святы. За іх эстэтыку і гармонію сюжэтаў кветкавых матываў, у народзе ласкава людзі празвалі «маляванкамі».
Кампазіцыя дываноў часцей за ўсё ўяўляе сабой букет кветак, змешчаны па цэнтры ў вазу, кошык ці перавязаны стужкай. Гэты цэнтральны малюнак, як правіла, мае раслінна-арнаментальную аблямоўку па краях — гірлянду з кветак і лісця, альбо дэкарыравана раскіданымі па ўсім полі і накіраванымі да цэнтра букетамі. У кампазіцыю таксама ўключаліся выявы птушак: ластавак, галубоў, паўлінаў, зязюляў — і, як правіла, ініцыялы аўтара або заказчыка.
Нашы госці з задавальненнем прынялі ўдзел у стварэнні сваіх маляванак.
«Шынок» не толькі сардэчна прыняў удзельнікаў, але і накарміў смачным і сытным абедам для натхнення і новых сіл.